20 ліпеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Андрэевіча Волкава (1922–2000), акцёра, тэатральнага рэжысёра, народнага артыста БССР (1967)
Георгій Андрэевіч Волкаў нарадзіўся 20 ліпеня 1922 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Удзельнічаў у школьнай мастацкай самадзейнасці. У МХАТе пабачыў спектаклі «Синяя птица» і «Анна Каренина» і назаўсёды захапіўся тэатрам. У 1941–1944 гг. вучыўся ў Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы.
У час Вялікай Айчыннай вайны Георгій Волкаў, не ўзяты ў армію па стану здароя, пайшоў у апалчэнне: капаў процітанкавыя равы пад Масквой, тушыў на дахах фашысцкія «зажыгалкі», быў начальнкіам аб’екта ППА, за што ўзнагароджаны медалём «За оборону Москвы». Тэатральнае вучылішча ў 1942 г. было рэаргінізавана ў тэатр-студыю. Георгій Волкаў не губляў сувязь са студыйцамі, часта выступаў перад вайскоўцамі, рабочымі, у шпіталях.
15 мая 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка (1882–1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, народнага артыста БССР (1928)
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.
17 студзеня 2022 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Іўковіча (1942), работніка культуры, рэжысёра
Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.
10 студзеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
29 чэрвеня 2021 г. — 40 гадоў з дня нараджэння Васіля Леанідавіча Дранько-Майсюка (1981), культуролага, рэжысёра, драматурга
Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк нарадзіўся 29 чэрвеня 1981 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк, вядомы паэт і патрыёт Давыд-Гарадка, знарок абставіў так, каб сын нарадзіўся ў яго родным мястэчку. Маці, Вольга Шчадрына, з Масквы, літаратар, журналіст. Васіль на канікулы прыязджаў да бабулі і дзядулі ў Давыд-Гарадок, адпачываў і закаляўся на беразе Гарыні.
14 ліпеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Цімафея Зіноўевіча Ільеўскага (1961), тэатральнага рэжысёра, педагога, драматурга
Цімафей Зіноўевіч Ільеўскі нарадзіўся 14 ліпеня 1961 г. у г. Брэсце. Яго бацька, Зіновій Барысавіч Ільеўскі (1913–2001), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны карэспандэнт, пасля вайны прыехаў сюды працаваць журналістам, 30 гадоў быў адказным сакратаром абласной газеты «Заря». Маці, Лідзія Іванаўна, таксама працавала ў «Заре». У сям’і любілі і цанілі кнігі, гэта любоў перадалася Цімафею, які з дзяцінства шмат чытаў і сачыняў вершы.
9 сакавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Савіцкага (1960), тэатральнага дзеяча, рэжысёра, акцёра
Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся 9 сакавіка 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У чацвёртым класе Уладзімір упершыню наведаў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На спектаклі хлопчык атрымаў моцныя ўраджанні, пасля гэтага пачаў удзельнічаць у школьнай самадзейнасці.
25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)
СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.
6 ліпеня 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Еўдашэнкі (1929–2009), акцёра і рэжысёра, заслужанага артыста БССР (1963)
Сяргей Іванавіч Еўдашэнка нарадзіўся 6 ліпеня 1929 г. у г. Адэсе Украінскай ССР. Пасля школы паступіў у Адэскае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча, якое скончыў у 1950 г. Працаваў у Адэскім і Львоўскім тэатрах Савецкай арміі. З 1955 г. Сяргей Еўдашэнка — акцёр у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі.
15 мая 2017 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка (1882–1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, акцёра, дэкаратара, мастака, народнага артыста БССР (1928)
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная, пад Баранавічамі, Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў — грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.